Прэм'ер-міністр і яго 16 міністраў былі склалі прысягу каралю Вільгельму-Аляксандру.
Галандскія СМІ не сумняваюцца, што новаму прэм'еру давядзецца вельмі пастарацца, каб атрымаць такую ж уладу і давер грамадства, якімі карыстаўся яго папярэднік Марк Рутэ.
Новы прэм'ер Дзік Шуф - гэта беспартыйны дзяржаўны чыноўнік, які не мае палітычнага вопыту. Ён працаваў у Міністэрстве юстыцыі, а таксама быў кіраўніком разведкі, але ніколі не кіраваў партыяй, не выйграваў выбары і не вёў ніякіх перамоў. Таму невядома, як ён плануе кіраваць новым кабінетам з 16 міністраў.
Папуліст Герт Вілдэрс, які не стаў прэм'ер-міністрам, нягледзячы на перамогу на выбарах, не мае намеру сядзець моўчкі. На мінулым тыдні, пасля некалькіх месяцаў стрыманых заяў, ён вярнуўся да сваёй ранейшай папулісцкай рыторыкі. На платформе X размяшчаў негатыўныя каментары пра іслам і ўшанаванне памяці рабства.
ПР/юл