Беларуская Служба

У Казахстане праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

03.07.2024 12:34
У ім бяруць удзел, у тым ліку, лідары ​​Расіі, Кітая і Турцыі. У Астану паехаў таксама Аляксандр Лукашэнка.
  -  (4 )      (4 )        , , 3  2024 .             (),      3  4  2024 .
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў (4 справа) і старшыня Кітая Сі Цзіньпін (4 злева) прымаюць удзел у сустрэчы ў палацы ў Астане, Казахстан, 3 ліпеня 2024 г. Сі Цзіньпін прыбыў у Казахстан для ўдзелу ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), які праходзіць у Астане з 3 па 4 ліпеня 2024 года. EPA/KAZAKH PRESIDENT PRESS SERVICE HANDOUT HANDOUT EDITORIAL USE ONLY/NO SALES Dostawca: PAP/EPA.

Саміт праходзіць пад лозунгам «Умацаванне дыялогу – імкненне да трывалага міру і развіцця».

Некаторыя незалежныя каментатары адзначаюць, што гэта магчымасць для Уладзіміра Пуціна яшчэ раз пераканаць Сі Цзіньпіна і Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў сваёй формуле спынення ўварвання ва Украіну.

Журналісты звярнулі ўвагу на цырымоніі сустрэчы асобных гасцей. Кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна ў аэрапорце Астаны сустракаў прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў. Уладзіміра Пуціна сустрэў прэм'ер-міністр Олжас Бекценаў.

Казахстан адкрыта не асудзіў расійскага ўварвання ва Украіну і даў гарантыі бяспекі Уладзіміру Пуціну, якога Міжнародны крымінальны суд шукае за ваенныя злачынствы. Аднак Касым-Жамарт Такаеў раскрытыкаваў Расію за анексію Крыму і акупацыю Данбасу.

За апошні час гэта ўжо чацвёртая замежная паездка Уладзіміра Пуціна. Раней ён наведаў Кітай, Паўночную Карэю і Вʼетнам.

Паводле незалежных расійскіх палітолагаў, у кожнай з гэтых краінаў ён вёў перамовы адносна ваеннай падтрымкі расійскай арміі.

У Астану паехаў таксама Аляксандр Лукашэнка. Паводле ТК-Пул Першага, на форуме Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Лукашэнка закране пытанне завяршэння працэдуры прыняцця Беларусі ў члены ШАС. Цяпер Беларусь мае ў арганізацыі статус наглядальніка.

яс/IAR