Кароль Карл ІІІ прызначыў лідара Лейбарысцкай партыі, якая перамагла на ўчорашніх парламенцкіх выбарах у Вялікабрытаніі, кіраўніком урада. Лейбарысцкая партыя перамагла на выбарах у Палату абшчын пасля 14 гадоў.
Кір Стармер пасля вылучэння на пасаду прэм'ер-міністра падзякаваў выбаршчыкам за давер.
«Наводзіць змены ў краіне – гэта не тое, што пстрыкнуць выключальнікам. Свет цяпер больш нестабільны. На гэта патрэбны час, але няма сумненняў у тым, што праца па зменах пачынаецца неадкладна, і не сумнявайцеся, што мы адбудуем Брытанію», – сказаў лідар лейбарыстаў.
Раней лідар Кансерватыўнай партыі Рышы Сунак падаў каралю Карлу III прашэнне аб адстаўцы з пасады прэмʼер-міністра. Некалькі хвілін раней ён папрасіў прабачэння ў брытанцаў.
«Перш за ўсё я хачу сказаць краіне: «Мне вельмі прыкра». Я цалкам аддаваўся гэтай працы, але вы паслалі выразны сігнал, што ўрад Вялікабрытаніі павінен змяніцца. Я чую ваш гнеў і ваша расчараванне, і бяру адказнасць за гэты правал», – сказаў былы кіраўнік урада.
На выбарах у Палату абшчын лейбарысты атрымалі 412 з 650 месцаў. Кансерватыўная партыя дасягнула найгоршага выніку ў сваёй гісторыі – атрымала 121 месца.
яс/IAR