Іранскі палітык Масуд Пезешкіян, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах, падзякаваў сваім прыхільнікам. «Мы працягнем дружалюбную руку кожнаму», – запэўніў палітык.
Масуд Пезешкіян лічыцца ў Іране рэфарматарам. Паводле дзяржаўных СМІ, ён перамог надзвычай кансерватыўнага кандыдата Саеда Джалілі.
Яўка на другім туры выбараў перавысіла 49 працэнтаў.
Прэзідэнцкія выбары ў Іране прайшлі датэрмінова, таму што папярэдні прэзідэнт Эбрагім Раісі загінуў 19 траўня ў авіякатастрофе.
Масуду Пезешкіяну 69 гадоў. Ён кардыяхірург, займаў пасаду міністра аховы здароўя.
Каментатары нагадваюць, што вышэйшую ўладу ў Іране ажыццяўляе не прэзідэнт, а вярхоўны духоўны лідар аятала Алі Хамэнэі.
IAR/аз