Беларуская Служба

Украіна перакрыла транзіт расійскай нафты ў Вугоршчыну

18.07.2024 15:21
РФ пастаўляла нафту ў Вугоршчыну па паўднёвай ветцы нафтаправода «Дружба», які праходзіць праз тэрыторыю Украіны.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/63ru78

Нафта з РФ больш не паступае ў Вугоршчыну па нафтаправодзе «Дружба» з-за ўзмацнення жорсткасці ўкраінскіх санкцый у дачыненні да расійскай нафтагазавай кампаніі «Лукойл». Пра гэта заявіў вугорскі міністр замежных спраў Петэр Сіярта пасля сустрэчы са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым у Нью-Йорку на палях пасяджэння Рады бяспекі ААН.

«Ва Украіне склалася прававая сітуацыя, у адпаведнасці з якой Лукойл у цяперашні час не ажыццяўляе пастаўкі ў Вугоршчыну», –сказаў Сіярта выданне, дадаўшы, што цяпер «Лукойл» і вугорская энергетычная кампанія MOL «працуюць над сумесным юрыдычным рашэннем», каб аднавіць пастаўкі нафты па нафтаправодзе.

РФ пастаўляла нафту ў Вугоршчыну па паўднёвай ветцы нафтаправода «Дружба», які праходзіць праз тэрыторыю Украіны. Летась аб'ёмы нафты, пракачаныя з РФ у Вугоршчыну скараціліся на 2%, у параўнанні з 2022 годам, тым не менш Будапэшт, нягледзячы на ​​вайну РФ супраць Украіны, працягнуў умацоўваць энергетычныя сувязі з Масквой, падпісаўшы некалькі пагадненняў аб павелічэнні паставак расійскага прыроднага газу.

Кіеў увёў санкцыі ў дачыненні да «Лукойла» яшчэ ў 2018 годзе, аднак істотна іх пашырыў у чэрвені 2024 года, у прыватнасці, дадаўшы забарону на транзіт прадукцыі расійскай кампаніі праз Украіну.

dw/iar/эж