Беларуская Служба

Віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс раскручвае выбарчую кампанію, яе папулярнасць расце

24.07.2024 08:55
На рахункі віцэ-прэзідэнта ЗША ад выбаршчыкаў паступіла больш за 100 мільёнаў долараў ахвяраванняў. Звыш 50 тысяч чалавек захацелі стаць валанцёрамі.
-   .
Віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс.Фота: PAP/EPA/JEFFREY PHELPS

Пасля таго, як Джо Байдэн адмовіўся ад удзелу ў выбарах, паявіліся рэкордныя ахвяраванні прыхільнікаў партыі, дзясяткі тысяч новых валанцёраў і рост надзеі дэмакратаў на перамогу. Паводле апошняга апытання, у яе невялікая перавага над Трампам (Харыс - 44%, Трамп - 42%), аб чым паведамляе Reuters.

На сваім першым перадвыбарным мітынгу Камала Харыс не толькі прадставіла сваё бачанне краіны, але і рэзка раскрытыкавала Дональда Трампа.

Некалькі тысяч чалавек выйшлі на першы перадвыбарчы мітынг Камалы Харыс у Мілуокі ў штаце Вісконсін. Дэмакраты сустрэлі яе авацыямі. Харыс, крытыкуючы Дональда Трампа, нагадала, што была пракурорам у Каліфорніі.

«Я мела справу з рознымі злачынцамі: сексуальнымі драпежнікамі, якія эксплуатуюць жанчын, ашуканцамі, якія абкрадаюць спажыўцоў і парушаюць законы дзеля ўласнай выгады. Так што я ведаю такіх людзей, як Дональд Трамп», – заявіла Харыс.

І дадала, што Дональд Трамп разлічвае на ахвяраванні мільярдэраў і хоча вярнуць краіну ў мінулае.

«Але мы не адступаем. Таму што мы змагаемся за будучыню», – сказала яна.

Штаб Камалы Харыс паведаміў, што на рахункі віцэ-прэзідэнта ЗША ад выбаршчыкаў паступіла больш за 100 мільёнаў долараў ахвяраванняў. Больш за 50 тысяч чалавек захацелі стаць валанцёрамі.

IAR/нг