Беларуская Служба

Зімовыя гульні ў 2034 годзе арганізуе Солт-Лейк-Сіці

24.07.2024 17:20
Арганізатарам зімовых гульняў у 2030 годзе стане Францыя.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Pixabay.com/diema

Амерыканскі горад Солт-Лейк-Сіці, як чакаецца, арганізуе зімовую Алімпіяду 2034 года. Такое рашэнне прыняў Міжнародны алімпійскі камітэт на пасяджэнні ў Парыжы.

Амерыканскі горад у штаце Юта быў адзіным кандыдатам. У 2002 годзе Солт-Лейк-Сіці таксама прымаў зімовыя Гульні.

Раней МАК вырашыў, што арганізатарам зімовых гульняў у 2030 годзе стане Францыя. Спаборніцтвы пройдуць у французскіх Альпах.

IAR/нг