Беларуская Служба

Джо Байдэн: Я перадаю эстафету новаму пакаленню

25.07.2024 08:44
Абвясціўшы аб сваім рашэнні выйсці з выбарчай гонкі перад лістападаўскімі выбарамі, Джо Байдэн падтрымаў кандыдатуру дзеючай віцэ-прэзідэнт Камалы Харыс.
.
Дж. БайдэнPAP/EPA/EVAN VUCCI / POOL

Прэзідэнт Джо Байдэн заявіў, што, сыходзячы з барацьбы за пераабранне, ён «перадае эстафету новаму пакаленню». У сваім звароце да нацыі, які прагучаў у Авальным кабінеце, амерыканскі прэзідэнт заявіў, што паважае гэтую пасаду, аднак сваю краіну любіць больш:

-Я вырашыў, што лепшы спосаб рухацца наперад – гэта перадаць эстафету новаму пакаленню. Гэта лепшы спосаб аб'яднаць нашу нацыю. Што выдатна ў Амерыцы, дык гэта тое, што ёю не кіруюць каралі і дыктатары. Кіруюць людзі. Гісторыя ў вашых руках. Сіла ў вашых руках. Ідэя Амерыкі – у вашых руках.

Абвясціўшы аб сваім рашэнні выйсці з выбарчай гонкі перад лістападаўскімі выбарамі, Джо Байдэн падтрымаў кандыдатуру дзеючай віцэ-прэзідэнт Камалы Харыс.

ав