Беларуская Служба

Ізраільскія ўлады абяцаюць адказаць на атаку на Галанскія вышыні

28.07.2024 12:12
У горадзе Мадждал-Шамс на поле, дзе дзеці гулялі ў футбол, упала ракетка. Загінулі як мінімум 12 чалавек.
  ,
Службы на месцы, дзе снарад трапіў у дзіцячую пляцоўку PAP/EPA/ATEF SAFADI

Прэс-сакратар Арміі абароны Ізраілю контр-адмірал Даніэль Хагары заявіў, што ракета была выраблена ў Іране і дастаўлена Хезбале:

-Мы падрыхтуем адказ супраць Хезбалы. Гэты напад паказвае сапраўдную прыроду Хезбалы: тэрарыстычнай арганізацыі, якая нападае і забівае дзяцей, якія гуляюць у футбол у суботу днём. Мы адновім поўную бяспеку на паўночнай мяжы для ўсіх грамадзян дзяржавы Ізраіль.

У выніку нападу пацярпелі не менш за 18 чалавек. Прэм'ер-міністр Ізраілю Біньямін Нетаньяху заявіў, што ў сувязі з сітуацыяй ён паскорыць сваё вяртанне з ЗША. Неўзабаве пасля прыезду ён павінен прысутнічаць на пасяджэнні кабінета бяспекі.

ав