Беларуская Служба

Германія гатовая да эвакуацыі сваіх грамадзян з Лівана

06.08.2024 15:02
Гэта ў сувязі з магчымай эскалацыяй сітуацыі на Блізкім Усходзе.
Пасажыры чакаюць у аэрапорце Бейрута пасля затрымкі або адмены рэйсаўPAP/EPA/WAEL HAMZEH

Германія гатовая эвакуяваць сваіх грамадзян з Лівана. У сувязі з магчымай эскалацыяй на Блізкім Усходзе і абвешчаным нападам Ірана на Ізраіль быў створаны спіс немцаў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца на тэрыторыі ліванскай дзяржавы.

У гэтым спісе 2 100 чалавек. На працягу некалькіх апошніх тыдняў Міністэрства замежных спраў Германіі рэкамендуе сваім грамадзянам пакінуць Ліван або звярнуцца ў амбасаду.

Пагрозы з боку Ірана становяцца ўсё больш рэальнымі, таму ваенна-транспартныя самалёты Airbus прыведзеныя ў баявую гатоўнасць у базе ў Вунстарфе ў Ніжняй Саксоніі. У выпадку неабходнасці ў эвакуацыі таксама будзе ўдзельнічаць фрэгат «Гамбург». Зараз карабель знаходзіцца ля берагоў Грэцыі. Пасажырскія рэйсы паміж Бейрутам і Германіяй прыпыненыя.

IAR/аз

Сітуацыя на Блізкім Усходзе вельмі напружаная

03.08.2024 12:13
Паездкі ў Ліван, Ізраіль і Іран сталі небяспечнымі.