Беларуская Служба

Вялікабрытанія абвясціла аб новых санкцыях супраць Беларусі

09.08.2024 18:06
Лондан зрабіў гэта ў чацвёртую гадавіну фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў Аляксандрам Лукашэнкам за парушэнне правоў чалавека і дэмакратычных стандартаў.
ЛонданPhoto:Peggy_Marco/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нагадаем, што ўлады Вялікабрытаніі назвалі выбары 2020 г. «несапраўднымі».

Раней Еўрапейская камісія ўвяла новыя санкцыі супраць уладаў у Мінску.

Вялікабрытанія заявіла, што ўводзіць дадатковыя абмежаванні ў дачыненні да чатырох чалавек і трох кампаній у рамках «скаардынаваных дзеянняў з міжнароднымі партнёрамі».

Такім чынам, агульная колькасць суб'ектаў, якія трапілі пад санкцыі з боку Вялікабрытаніі ў Беларусі, складае больш за 200. У той жа час урад Вялікабрытаніі абвясціў аб перадачы 2,5 мільёна фунтаў стэрлінгаў праваабаронцам і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Цяперашнія абмежаванні ЕС – індывідуальныя і эканамічныя – не прывялі да змены палітыкі ўладаў у Мінску. Пад вартай дагэтуль знаходзяцца амаль 1400 палітвязняў.

яс/IAR