Расія не дасягнула ніводнай са сваіх мэтаў, пастаўленых перад уварваннем ва Украіну, а кошт вайны значна вышэйшы, чым ацэньваў Уладзімір Пуцін, падкрэсліла ў панядзелак Міністэрства абароны Вялікабрытаніі. У панядзелак спаўняецца 900 дзён з моманту ўварвання Расіі ва Украіну.
У апублікаваным з гэтай нагоды на платформе Х у відэароліку брытанскага Мінабароны нагадваецца, што Расія планавала акружыць Кіеў на працягу трох дзён, скінуць урад і менш чым за месяц акупаваць усю Украіну. Між тым, з мая гэтага года сярэднясутачная колькасць забітых і параненых расійскіх вайскоўцаў стабільна перавышае 1000 чалавек, больш за паўмільёна расіян былі забітыя і параненыя з пачатку вайны, і расійскія ўлады, верагодна, выдаткавалі суму да 211 мільярдаў долараў на прамое фінансаванне незаконнай вайны.
«Незаконнае ўварванне Расіі ва Украіну каштуе значна даражэй і дасягнута значна менш, чым планаваў Пуцін», — гаворыцца ў паведамленні.
ав