Беларуская Служба

З пачатку года ў Афрыцы зафіксавана больш за 18,5 тысячы выпадкаў воспы малпаў

17.08.2024 15:21
Больш за ўсё выпадкаў выяўлена ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга - больш за тысячу.
Здымак мае ілюстрацыйны характарfernandozhiminaicela/pixabay.com/CC0 Public Domain

З пачатку года ў Афрыцы зафіксавана больш за 18,5 тысячы выпадкаў воспы малпаў або падазрэнняў на воспу малпаў. Апошнія дадзеныя прадставіла агенцтва аховы здароўя Афрыканскага саюза.

Са студзеня зарэгістравана 541 смерць ад воспы малпаў. Больш за ўсё выпадкаў выяўлена ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга - больш за тысячу.

Для параўнання, за ўвесь 2023 год іх выяўлена больш за 14 тысяч выпадкаў або падазрэнняў на воспу малпаў.

Некалькі дзён таму СААЗ абвясціла, што павелічэнне колькасці выпадкаў воспы ў Афрыцы цяпер стварае глабальную пагрозу грамадскаму здароўю. У сувязі з пагаршэннем сітуацыі кіраўнік арганізацыі Тэдрас Аданом Гебрэйэс аб'явіў максімальна высокі ўзровень трывогі. Еўрапейскі цэнтр па прафілактыцы і кантролі захворванняў таксама рэкамендуе падарожнікам у Афрыку зрабіць прышчэпку. Гэта адказ на з'яўленне новай разнавіднасці гэтага віруса.

На гэтым тыдні першыя выпадкі захворвання былі пацверджаны за межамі Афрыкі: у Швецыі і Пакістане.

ав