Беларуская Служба

Украіна адказала на прапанову Наўроцкага пазбавіць Зяленскага польскай узнагароды

30.05.2026 15:21
«На спрэчках паміж украінцамі і палякамі выйграе толькі Масква», — заявілі ў МЗС Украіны.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскіhttps://t.me/V_Zelenskiy_official

Міністэрства замежных спраў Украіны адрэагавала на заклік прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага пазбавіць прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага Ордэна Белага Арла пасля таго, як адна з частак Сіл спецыяльных аперацый Украіны атрымала імя герояў УПА.

Прадстаўнік МЗС Украіны Георгій Ціхі заявіў, што Кіеў шкадуе з нагоды рэзкай рэакцыі, якая ўзнікла насуперак прагрэсу ў польска-ўкраінскіх адносінах апошнім часам. Дыпламат падкрэсліў, што ўкраінскія вайскоўцы «не мелі на мэце пакрыўдзіць польскі народ», а для іх УПА сімвалізуе найперш супраціў імперскай палітыцы Масквы.

Ціхі таксама нагадаў пра аднаўленне эксгумацый і працы Кангрэса гісторыкаў, адзначыўшы, што дыскусія пра складанае мінулае павінна грунтавацца на фактах, а не на палітыцы.

— На спрэчках паміж украінцамі і палякамі выйграе толькі Масква, — заявілі ў МЗС Украіны.

Раней прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі прапанаваў разгледзець пытанне аб пазбаўленні Зяленскага найвышэйшай польскай дзяржаўнай узнагароды. Аднак прэм’ер Дональд Туск назваў такую ідэю памылковай, падкрэсліўшы, што гістарычныя спрэчкі не павінны разбураць польска-ўкраінскі саюз перад абліччам расійскай пагрозы.

iar/эж