Цэнтр Права і Дэмакратыі (JusticeHub) запрашае на міжнародную канферэнцыю па пытаннях адказнасці за злачынствы і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Яна адбудзецца ў Вільні 13 верасня, паведамляе «Радыё Рацыя».
«Кола экспертаў, сярод якіх эксперты ў міжнародным праве, практыкуючыя юрысты, праваабаронцы, таксама літоўскія чыноўнікі будуць высвятляць, чаму механізм універсальнай юрысдыкцыі, прынамсі ў Літве, не працуе так як належыць, што з гэтым можна зрабіць», - кажа прэс-сакратар арганізацыі Ксенія Тарасевіч.
Арганізатарам удалося прыцягнуць увагу літоўскіх чыноўнікаў, напрыклад, адкрые канферэнцыю міністр юстыцыі Літвы, а адным з панэлістаў будзе намеснік генеральнага пракурора Літвы.
Зарэгістравацца на канферэнцыю можна на сайце Цэнтру Права і Дэмакратыі (JusticeHub).
аз