Беларуская Служба

Крытычная сітуацыя з паводкай склалася на ўсходзе Румыніі

15.09.2024 10:56
Ліўні ў Румыніі рухаюцца на захад краіны. Паводле прагнозаў метэаролагаў, месцамі можа выпасці да трыццаці літраў ападкаў на квадратны метр.
Румынскія ратавальнікі эвакуіруюць сям'ю ад паводкі ў вёсцы Печа недалёка ад горада ГалачEPA/ROMANIAN GENERAL INSPECTORATE FOR EMERGENCY SITUATIONS Dostawca: PAP/EPA.

На ўсходзе Румыніі застаецца крытычнай сітуацыя з паводкай. Метэаралагічныя службы захавалі чырвоны код з-за кепскага надвор'я.

Ліўні ў Румыніі рухаюцца на захад краіны. Паводле прагнозаў метэаролагаў, месцамі можа выпасці да трыццаці літраў ападкаў на квадратны метр. Ва ўсходніх раёнах - Галац і Васлуй, гэта значыць там, дзе ўчора адбылася паводка, некалькі рэк па-ранейшаму знаходзяцца на крытычным узроўні.

Нацыянальная водная адміністрацыя Румыніі паведаміла, што дамба на правым беразе ракі Геру каля горада Індэпендэнта была кантралявана прыадкрыта. Гідролагі хацелі хутчэй спусціць ваду з ракі і яе прытока - Суху. Учора вада мела настолькі высокі ўзровень, што знесла адзін з мастоў.

Учорашняя паводка ў раёне горада Галач забрала чатыры жыцці. Літаральна за паўтара дзясятка хвілін вада затапіла гарады і вёскі. Сітуацыя ўскладнялася яшчэ і нізкай для гэтай пары года тэмпературай, якая апусцілася ніжэй за пятнаццаць градусаў па Цэльсію.

Людзям, якія страцілі свае дамы і рэчы, аказваецца экстранная дапамога ад уладаў краіны.

ПР/юл