Беларуская Служба

Некалькі пасажырaў параненых пасля сутыкнення цягнікоў у Празе

18.09.2024 13:30
Паводле паліцыі, адзін з машыністаў быў п'яны.
Здымак мае ілюстрацыйны характарParentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

Як мінімум 18 чалавек пацярпелі ў выніку сутыкнення цягнікоў у Празе. Адзін з машыністаў быў п'яны.

Аварыя адбылася ў Лібеньскім раёне Прагі. Рэгіянальны цягнік урэзаўся ў пасажырскі цягнік, які стаяў на пуці. На месца неадкладна былі накіраваныя некалькі выратавальных груп.



Дзве сотні пасажыраў былі эвакуяваныя з цягніка. На дадзены момант у бальніцы з лёгкімі траўмамі канечнасцяў і галавы дастаўлены 18 чалавек. Колькасць параненых яшчэ можа змяніцца.

Паліцыя высвятляе прычыны здарэння. Алкатэст паказаў, што адзін з машыністаў знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

IAR/аз