Полька Эдыта Дэмбы-Сівэк(Edyta Demby-Siwek) будзе прызначана на пасаду намесніка кіраўніка Ведамства інтэлектуальнай уласнасці Еўрапейскага Саюза. Сёння яе кандыдатуру падтрымалі амбасадары краін супольнасці. Неафіцыйнае рашэнне будзе афіцыйна зацверджанае на адным з міністэрскіх паседжанняў.
На думку аднаго з дыпламатаў, згаданае рашэнне - доказ таго, што Польшча вярнулася ў гульню за ключавыя пасады ў структурах ЕС.
«У той час, калі Еўропа абмяркоўвае будучыню агульнага рынку, а інавацыі і новыя тэхналогіі з’яўляюцца неад’емнымі элементамі гэтай будучыні, вылучэнне полькі на згаданую пасаду - гэта стратэгічны крок», - пракаментаваў дыпламат ЕС.
Эдыта Дэмбы-Сівэк – з’яўляецца кіраўніком Патэнтнага ведамства ў Польшчы. Ведамства інтэлектуальнай уласнасці Еўрапейскага Саюза, адказвае за рэгістрацыю таварных знакаў і ўзораў, якія дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі ЕС.
IAR/аз