У выніку сённяшніх ізраільскіх атак на поўдзень Лівана загінулі 274 чалавекі, у тым ліку 21 дзіця і 31 жанчына. Больш за тысячу чалавек атрымалі раненні, паведаміў міністр аховы здароўя Лівана Фірас Абіяд. Тысячы ліванскіх сем'яў пакінулі свае дамы з-за паветранай трывогі.
Сярод пацярпелых двое ратавальнікаў, яшчэ шаснаццаць ратавальнікаў атрымалі раненні. Ізраільскія ракеты трапілі ў дзве машыны хуткай дапамогі, пажарную машыну і медыцынскі цэнтр.
За менш чым тыдзень ізраільскіх авіяўдараў па аб'ектах у Ліване колькасць параненых ацэньваецца ў больш чым 5000 чалавек.
IAR/нг