Беларуская Служба

ААН: Больш за 100 тысяч чалавек збеглі з Лівана ў Сірыю ад ізраільскіх авіяўдараў

30.09.2024 16:30
Ізраіль напаў на ўсходнюю і паўднёвую часткі Лівана і паўднёвы Бейрут.
      ,
Пошукавыя аперацыя пасля ізраільскага авіяўдару каля Сідона, паўднёвы ЛіванPAP/EPA/STR

Больш за 100 000 чалавек уцяклі з Лівана ў Сірыю пасля эскалацыі канфлікту паміж Ізраілем і арганізацыяй Хезбала, заявіў Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі(Filippo Grandi). Паводле яго, уцекачамі з’яўляюцца як грамадзяне Лівана, так і Сірыі.

Між тым, ізраільскія вайскоўцы заявілі, што іх знішчальнікі здзейснілі чарговыя напады на дзясяткі аб'ектаў Хезбалы ў Ліване. Адначасова палестынская тэрарыстычная арганізацыя ХАМАС абвясціла, што яе лідар у Ліване Фатх Шарыф Абу аль-Амін быў забіты ў выніку ізраільскага нападу ў сваім доме ў лагеры бежанцаў Аль-Бас на поўдні Лівана.

Раней Народны фронт вызвалення Палестыны абвясціў, што трое яго лідараў загінулі ў выніку ізраільскай атакі ў Бейруце.

Прэс-сакратар МЗС Ірана заявіў, што яго краіна не пакіне «злачынных дзеянняў» Ізраіля без адказу.

IAR/аз

ЗША ўзмацняюць вайсковую прысутнасць на Блізкім Усходзе

30.09.2024 08:01
Гэта рэакцыя Вашынгтона на абвастрэнне сітуацыі ў рэгіёне.