У прэс-рэлізе Берагавой аховы, апублікаваным у аўторак, 1 кастрычніка, гаворыцца, што караблі былі заўважаныя ў суботу прыкладна за 700 кіламетраў ад вострава Святога Лаўрэнція. Сам востраў адносіцца да штата Аляска і размешчаны прыкладна ў 190 кіламетрах ад мацерыковай часткі ЗША і ў 80 кіламетрах ад узбярэжжа расійскай Чукоткі. Караблі былі заўважаныя з борта самалёта HC-130J падчас планавага патрулявання.
Гаворка ідзе пра чатыры караблі: два з іх адносіліся да расійскай берагавой аховы, яшчэ два — да Корпуса берагавой аховы КНР. Судны рухаліся строем у паўночна-ўсходнім напрамку, застаючыся прыкладна за восем кіламетраў унутры расійскай выключнай эканамічнай зоны. Гэта было самае паўночнае месца, дзе Злучаныя Штаты назіралі суда Берагавой аховы Кітая.
«Гэтая нядаўняя актыўнасць дэманструе вялікую цікавасць да Арктыцы з боку нашых стратэгічных канкурэнтаў», – заявіла камандуючая 17-й акругай Берагавой аховы ЗША контр-адмірал Меган Дын, падкрэсліўшы, што задзейнічанне Берагавой аховы ў гэтым рэгіёне працягвае расці.
voa/эж