Чэшская Рэспубліка заблакавала заяву ЕС, якая заклікае да неадкладнага перамір'я ў Ліване, бо яна «ў аднабаковым парадку абмежавала права Ізраіля на самаабарону ад тэрарыстаў Хезбалы», паведамілі агенцтву ČTK у Міністэрстве замежных спраў Чэхіі.
Такім чынам, Еўрапейскі саюз не змог выступіць з адзінай заявай наконт канфлікту, які абвастраецца. Чэхія, Венгрыя і Аўстрыя з'яўляюцца аднымі з самых рашучых прыхільнікаў Ізраіля ў ЕС.
Пазіцыя Чэхіі прымусіла кіраўніка дыпламатыі ЕС Жазэпа Барэля агучыць уласную пазіцыю. «Цяпер зброя павінна змоўкнуць, а голас дыпламатыі павінен загаварыць так, каб яе пачулі ўсе», - сярод іншага заявіў еўрапейскі дыпламат.
iar/эж