Беларуская Служба

У Ліване ў выніку ізраільскіх абстрэлаў за два дні загінулі 52 чалавекі

03.10.2024 18:30
Апошняй ноччу ў выніку ізраільскага ўдару па цэнтры Бейрута загінулі шэсць чалавек.  
     . 3  2024
Ліванская вёска Хіям пасля ізраільскага абстрэлу. 3 кастрычніка 2024 года PAP/EPA/STR

У выніку чарговага ўдару Ізраіля па цэнтры Бейрута загінулі шэсць чалавек, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Лівана 3 кастрычніка. 

Пасля паветранага ўдару Ізраіля ўзнік пажар на трэцім паверсе шматпавярховага дома ў раёне Башура, размешчаным недалёка ад штаб-кватэры ААН, а таксама офіса прэм'ер-міністра і будынка парламента. 

Раней, увечары 2 кастрычніка, Міністэрства аховы здароўя Лівана апублікавала дадзеныя, паводле якіх за апошнія суткі з-за ізраільскіх атакаў загінулі 46 чалавек па ўсёй краіне, яшчэ 85 атрымалі раненні.

вс