Беларуская Служба

Авіякампанія Emirates забараніла правоз пэйджараў і рацый на борце сваіх самалётаў

05.10.2024 18:03
Рашэнне дубайскіх авіяліній звязана з серыяй выбухаў прылад такога тыпу ў Ліване.
   Emirates
Бартавы персанал авіякампаніі Emiratesкрыніца: emirates.com

Авіякампанія Emirates забараніла правоз пэйджараў і рацый на борце сваіх самалётаў. Рашэнне дубайскіх авіяліній звязана з серыяй выбухаў прылад такога тыпу ў Ліване.

У заяве Emirates гаворыцца, што «ўсім пасажырам, якія падарожнічаюць рэйсамі ў Дубай, з Дубая альбо транзітам забаронена мець пэйджары і рацыі ў багажы або ручной паклажы». На вэб-сайце перавозчыка таксама паведамляецца, што любыя падобныя прылады, знойдзеныя ў ручным або зарэгістраваным багажы, будуць канфіскаваныя паліцыяй Дубая. Emirates таксама прыпыніла палёты ў краіны Блізкага Усходу з-за абвастрэння сітуацыі ў рэгіёне.

У мінулым месяцы ў выніку серыі выбухаў пэйджараў і рацый у Ліване загінулі па меншай меры 37 чалавек, амаль 3 тыс. атрымалі раненні. У падрыхтоўцы тэрактаў падазраецца Ізраіль, хоць Тэль-Авіў афіцыйна не ўзяў на сябе адказнасці за іх.

вс