Беларуская Служба

12 кастрычніка Украіна прадставіць план перамогі

06.10.2024 10:30
Як заявіў прэзідэнт Зяленскі, гэта будуць канкрэтныя крокі, накіраваныя на справядлівае спыненне вайны.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі PAP/Viktor Kovalchuk

12 кастрычніка падчас сустрэчы Кантактнай групы «Рамштайн» Украіна прадставіць «план перамогі». Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі абвясціў у адной з сацыяльных сетак, што яго краіна прадставіць выразныя, канкрэтныя крокі, накіраваныя на справядлівае спыненне вайны.

Раней падчас візіту ў ЗША ўкраінскі лідар пазнаёміў гэтым планам прэзідэнта Джо Байдэна, а таксама кандыдатаў на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах.



Кантактная група «Рамштайн» была створана пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Гэта альянс 57 краін, якія падтрымліваюць Украіну, у тым ліку, пастаўляюць зброю і навучаюць украінскіх жаўнераў. Паседжанні групы праводзяцца штомесяц.

IAR/аз

Візіт Зяленскага ў ЗША справакаваў унутраны палітычны канфлікт — хутка прэзідэнцкія выбары, барацьба за галасы трывае

27.09.2024 14:27
Візіт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў ЗША выклікаў гнеў некаторых рэспубліканцаў, якія абвінавачваюць яго ва ўмяшанні ў амерыканскую палітыку перад лістападаўскімі выбарамі, піша The Washington Post. У сваю чаргу The New York Times заяўляе, што «зорка Зяленскага згасае».