Беларуская Служба

Памёр самы вядомы індыйскі бізнесмен Ратан Тата

10.10.2024 14:01
Жыхары Індыі атаясамліваюць бізнесмена не толькі з-за яго дзелавой, але і дабрачыннай дзейнасці.
Памёр самы вядомы індыйскі бізнесмен Ратан Тата PAP/EPA/DIVYAKANT SOLANKI

Памёр самы вядомы індыйскі бізнесмен Ратан Тата - аўтар поспеху адной з самых магутных кампаній краіны - Tata Group. Ён клапаціўся не толькі пра бізнес, але і пра людзей, не шкадуючы выдаткаў на дабрачыннасць.

Ратан Тата два дзесяцігоддзі ўзначальваў Tata Group, значна павялічыўшы ейную вартасць і ператварыўшы групу ў буйнога міжнароднага гульца.

Tata Group - гэта на самай справе шмат розных кампаній ад энергіі, тэхналогій, сыравіны па аўтамабільную прамысловасць. Група купіла, між іншым, такія вядомыя кампаніі, як Land Rover, Jaguar Brands і брытанскую чайную кампанію Tetley.

Аднак жыхары Індыі атаясамліваюць памерлага, не толькі з-за яго дзелавой дзейнасці. Ратан Тата субсідзіраваў бальніцы і школы, а таксама фінансаваў санітарныя інвестыцыі ў вёсках. Ён таксама падтрымаў Індыю падчас пандэміі COVID-19, ахвяраваўшы грошы на набыццё масак і тэстаў.

Ратан Тата памёр у Мумбаі ва ўзросце 86 гадоў.

IAR/аз