Беларуская Служба

У Венгрыі адкрылі вялікія залежы золата і серабра

29.10.2024 09:46
Актуальна ў свеце штогод вырабляецца 5 тыс. тон золата, з чаго каля 1 тыс. 500 тон – з рэсайклігну.
Залатыя зліткіShutterstock/Aleksandar Grozdanovski

У гарах Бёржонь у паўночнай Венгрыі адкрылі вялікія залежы золата і серабра. Паводле спецыялістаў, гэта можа быць найбольшае ў свеце радовішча золатаноснай руды. Геолагі разведалі, што на глыбіні 2 тыс. 100 метраў можа знаходзіцца каля 9 тыс. тон кожнага з каштоўных металаў. Іх кошт ацэньваецца ў 720 млрд еўра.

Горназдабываючая кампанія падрыхтавала план распрацоўкі тэрыторыі, які прадугледжвае здабычу штогод 200 тон золата і 200 тон серабра. Горна-металургічны камбінат павінен пачаць працу праз 6-7 гадоў.

Актуальна ў свеце штогод вырабляецца 5 тыс. тон золата, з чаго каля 1 тыс. 500 тон – з рэсайклігну. Буйнейшымі вытворцамі гэтага каштоўнага металу з’яўляюцца Кітай, Аўстралія, ЗША і Расія. Са здабычай у 200 тон у год Венгрыя заняла б пятае месца пасля Расіі.

У мінулым Венгрыя ўжо была лідарам па вытворчасці золата ў Еўропе. У XIII -XVI стагоддзях венгерскія шахты пастаўлялі на рынак 80% еўрапейскага золата: штогод яны выраблялі тону золата і 10 тон серабра.  

вс