Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС Венгрыі паедзе ў Беларусь на канферэнцыю па бяспецы

30.10.2024 08:25
Кіраўнік МЗС Венгрыі прыме ўдзел у канференцыі разам з кіраўнікамі дыпламатыі Расіі і Сірыі
Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіяртакрыніца: index.hu

Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта на гэтым тыдні выступіць на Мінскай канферэнцыі па пытаннях еўразійскай бяспекі ў Беларусі, паведаміла амерыканскае выданне Politico.

У выданні адзначаюць, што кіраўнік МЗС Венгрыі далучыцца 31 кастрычніка да іншых удзельнікаў, сярод якіх будуць яго расійскі і сірыйскі «калегі» Сяргей Лаўроў і Басам Саббаха.

СМІ сцвярджаюць, што гэтую сустрэчу ў Беларусі трэба разглядаць як канкурэнтную падзею Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі заявіў, што гэтае мерапрыемства «будзе выкарыстана як магчымасць абмеркаваць і акрэсліць перспектыўныя контуры будучай еўразійскай бяспекі, будучай бяспекі нашага рэгіёну».

яс/Украінская праўда