Беларуская Служба

Французы адпраўляюць мігрантаў назад у Албанію

30.10.2024 16:44
Раней, у кастрычніку, мігрантаў дэпартавалі самалётамі ў Грузію і Дэмакратычную Рэспубліку Конга.
             .
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон у Марока абмяркоўвае пытанне вяртання нелегальных мігрантаў у краіну паходжання.EPA/JALAL MORCHIDI Dostawca: PAP/EPA.

Гэта ўжо трэці самалёт з таго часу, як новы кіраўнік МУС Францыі Бруна Рэталё абвясціў аб узмацненні жорсткасці міграцыйнай палітыкі.

Radio Europe 1 паведамляе, што ўлады Парыжа вернуць у Албанію 41 мігранта, які нелегальна знаходзіўся ў Францыі. Больш за палову з іх - непаўналетнія.

Раней, у кастрычніку, мігрантаў дэпартавалі самалётамі ў Грузію і Дэмакратычную Рэспубліку Конга.

Міністэрства ўнутраных спраў Францыі тлумачыць, што хоча такім чынам вызваліць месцы ў перапоўненых ізалятарах для замежнікаў. Там знаходзіцца больш за 17 тысяч чалавек. Толькі невялікая частка працэдур - каля траціны - сапраўды прыводзіць да дэпартацыі. Праблема ў тым, што краіны паходжання адмаўляюцца выдаваць консульскія пропускі, без якіх вяртанне мігрантаў немагчыма.

Працэдуры блакуюць у асноўным краіны Магрыба. Іх грамадзяне складаюць больш за палову нелегальных мігрантаў, якія чакаюць дэпартацыі ў Францыі.

Вырашэнне гэтай праблемы - адна з галоўных тэм цяперашняга візіту прэзідэнта Францыі ў Марока.

IAR/яс