«Тое, як дзейнічаюць улады Грузіі, з’яўляецца пагрозай для шляху краіны ў Еўрасаюз», - гаворыцца ў штогадовай справаздачы Еўракамісіі аб ходзе працы краін-кандыдатаў на карысць ўступлення ў ЕС, у тым ліку Украіны і Грузіі.
Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен падкрэсліла, што пашырэнне Еўрасаюза застаецца галоўным прыярытэтам ЕК.
Што тычыцца сітуацыі ва Украіне, у дакладзе падкрэсліваецца, што, нягледзячы на вайну, Украіна захавала цвёрдую прыхільнасць рэформам у многіх сектарах.
У частцы дакладу прысвечанай Грузіі, Камісія заяўляе, што дзеянні грузінскіх уладаў пагражаюць шляху краіны ў Еўрасаюз, дэ-факта прыпыніўшы працэс ўступлення.
«Еўрапейская рада надала Грузіі статус краіны-кандыдаткі ў снежні 2023 года, аднак працэс яе ўступлення ў ЕС быў дэ-факта спынены з-за дзеянняў урада Грузіі з вясны 2024 года», — падкрэсліваецца ў дакладзе.
На сёлетніх парламенцкіх выбарах у Грузіі перамагла партыя «Грузінская мара», якую абвінавачваюць у адыходзе ад дэмакратычных стандартаў і прыхільнасць да Расіі.
Акрамя Украіны і Грузіі, у дакладзе таксама ацэньваецца стан Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Косава, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Рэспублікі Малдова і Турцыі на іх шляху да членства ў Еўрапейскім Саюзе.
IAR/яс