Беларуская Служба

Мэр Рыма: у цэнтры горада занадта шмат гатэляў b&b

01.11.2024 12:26
Нельга дапускаць, каб цэлыя раёны ў цэнтры абязлюдзелі і ператварыліся ў турыстычныя апартаменты.
Władze stolicy Włoch, Rzymu, rozważają wprowadzenie opłaty za dostęp do fontanny di Trevi
Władze stolicy Włoch, Rzymu, rozważają wprowadzenie opłaty za dostęp do fontanny di Trevipenofoto / Shutterstock.com

У цэнтры Рыма занадта шмат аб'ектаў b&b (bed and breakfast) для турыстаў, сказаў мэр Раберта Гуальцьеры (Roberto Gualtieri). Ён звярнуў увагу, што ў Італіі мэры не маюць паўнамоцтваў абмяжоўваць масавае стварэнне такіх аб'ктаў.

Дыскусія аб хуткім павелічэнні колькасці пакояў і кватэр для кароткатэрміновай арэнды для турыстаў у Рыме абвастраецца перад надыходзячым Святым Годам, абвешчаным Папам Францішкам. І Ватыкан, і ўлады італьянскай сталіцы чакаюць у наступным годзе прыбыцця прыкладна 30 мільёнаў пілігрымаў і турыстаў.

Падчас сустрэчы ў чацвер у рамках падрыхтоўкі да Святога года мэр Рыма сказаў адносна b&b: «Мы робім усё, што магчыма. Рашучая барацьба са злоўжываннямі прыносіць важныя вынікі. На жаль, гэтага недастаткова, таму што праблема не толькі ва злоўжываннях, але і ў павелічэнні колькасці месцаў начлегу ў цэнтры горада».

«Нельга дапускаць, каб цэлыя раёны ў цэнтры абязлюдзелі і ператварыліся ў турыстычныя апартаменты, таму што жыхары гэтай часткі горада важнейшыя», — дадаў ён.

Мэр італьянскай сталіцы запэўніў, што гарадскія ўлады маюць намер не «ліквідаваць» гэты сектар паслуг размяшчэння, а рэгуляваць яго.

На плошчы Кампа-дэ-Фіёры ў Рыме напрыканцы кастрычніка адбылася акцыя пратэсту мясцовых жыхароў супраць празмернага турызму і яго наступстваў для іх паўсядзённага жыцця.

PAP/вх