Беларуская Служба

Польскі акцэнт на Фестывалю «Paris Photo Days»

02.11.2024 14:01
На працягу бліжэйшага месяца работы каля 180 мастакоў будуць паказвацца ў 80 прэстыжных месцах французскай сталіцы.
Парыжnuno_lopes/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Парыжы пачынаецца фестываль «Paris Photo Days». Гэта адна з найбуйнейшых сусветных фатаграфічных падзей.

Сёлета ёсць і польскі акцэнт - выстава ў Польскім інстытуце ў Парыжы. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Стэфан Фольцэр:

- Сёлета падчас «Paris Photo Days» прэзентуюцца работы 180 мастакоў. На працягу месяца яны будуць дэманстравацца ў 80 галерэях, музеях, установах культуры і іншых прэстыжных месцах французскай сталіцы, у тым ліку ў сутарэннях Луўра, музеі Арсэ і Нацыянальнай бібліятэцы Франсуа Мітэрана ў Парыжы. Адна з падзей, якія суправаджаюць фестываль, - выстава «Villa Polonez» у Польскім інстытуце ў Парыжы. Гэта будзе выстава некалькіх сучасных польскіх мастакоў-фатографаў - не толькі фатаграфіі, але і фотаінсталяцыі.

Адкрыццё адбудзецца 8 лістапада. Польскі Інстытут таксама плануе сустрэчы з мастакамі, куратарскія экскурсіі і змену часу працы ў выходныя. Выстава ў Польскім інстытуце ў Парыжы працягнецца да 30 лістапада, як і ўвесь фестываль «Paris Photo Days».

IAR/аз