Беларуская Служба

Амаль 2 тысячы іспанскіх жаўнераў дапамагаюць ліквідаваць наступствы паводкі ў Валенсіі

02.11.2024 11:01
У аўторак усяго за некалькі гадзін у Валенсіі выпала столькі вады, колькі звычайна цягам круглага года.
          ,     .
У аўторак усяго за некалькі гадзін у Валенсіі выпала столькі вады, колькі звычайна бывае круглы год.PAP/EPA/BIEL ALINO

Дадатковыя 500 вайскоўцаў былі накіраваныя для ліквідацыі наступстваў паводкі ў іспанскай Валенсіі, дзе ў выніку стыхійнага бедства загінулі, як мінімум, 200 чалавек, а многія лічацца прапаўшымі без вестак.

Паводка, якую выклікалі моцныя дажджы, разбурыла масты, заліла гарады і пазбавіла жыхароў доступу да пітной вады і электрычнасці.



Усяго ў пошукава-выратавальнай аперацыі бяруць удзел 1 700 вайскоўцаў. Яны таксама дапамагаюць ліквідаваць наступствы паводак і адпампоўваюць ваду з падземных тунэляў і стаянак.

Гэта найбуйнейшая трагедыя такога тыпу ў Еўропе за апошнія тры гады, а ў гісторыі Іспаніі - з 1973 года.

У аўторак усяго за некалькі гадзін у Валенсіі выпала столькі вады, колькі звычайна бывае круглы год. Сіноптыкі папярэджваюць аб новых моцных ападках на ўсходзе Іспаніі.  

IAR/аз