Расія ўзмацняе варожыя дзеянні супраць НАТА, — заявіў Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Марк Рутэ. Палітык таксама абвясціў пра больш цеснае супрацоўніцтва дзяржаў-членаў хаўрусу, звярнуўшы ўвагу на актывізацыю абмену дадзенымі разведкі і ўмацаванне аховы крытычнай інфраструктуры, у тым ліку падводных кабеляў.
— У апошнія гады Расія, а таксама Кітай, спрабавалі дэстабілізаваць нас. Яны ўжывалі акты сабатажу, кібертакі, энергетычны шантаж, каб нас запалохаць. Ніводнае з гэтых дзеянняў не спыніць нас ад падтрымкі Украіны або ўзмацнення нашай абароны. Хаўруснікі па НАТА будуць працягваць сумесна процістаяць гэтым пагрозам.
Пагроза з боку Расіі і Кітая — адна з тэм сустрэчы міністраў замежных спраў НАТА ў Бруселі. Двухдзённая нарада кіраўнікоў дыпламатычных ведамстваў пачалася ў другой палове дня, у аўторак 3 снежня.
iar/эж