«Мы вымушаны зноў знізіць прагноз росту ВУП на гэты год — з 0,3 працэнта да 0, а значыць, прагназуем працяг стагнацыі», — сказаў Роберт Хабек. Гэта нават больш слабы прагноз, чым той, які агучылі эканамісты два тыдні таму. Згодна з ім, эканоміка Германіі павінна была расці на ўзроўні 0,1 працэнта.
Міністр Хабек патлумачыў, чаму яго міністэрства зніжае і без таго не вельмі добрыя прагнозы:
«Ёсць адна галоўная прычына — гандлёвая палітыка Дональда Трампа і ўплыў гэтай палітыкі на Нямеччыну», — сказаў ён. Палітык падкрэсліў, што ўжо амаль паўгода ўрад Олафа Шольца не мае большасці ў бундэстагу, з-за чаго Германія не можа хутка распачаць неабходныя ў гэтай сітуацыі эканамічныя дзеянні.
Новы ўрад на чале з хрысціянскім дэмакратам Фрыдрыхам Мерцам павінен быць сфармаваны праз два тыдні.
IAR/вх