Беларуская Служба

Дональд Трамп загадаў нанава адкрыць «Алькатрас»

05.05.2025 09:30
Вядомая федэральная турма была зачынена ў 1963 годзе, між іншым, з-за высокіх коштаў утрымання.
Былая федэральная турма «Алькатрас»Autorstwa AramilFeraxa - Praca własna, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=148291397

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп загадаў аднавіць і зноў адкрыць турму  «Алькатрас». Вядомая федэральная турма, размешчаная на невялікім востраве ў заліве Сан-Францыска ў штаце Каліфорнія, была зачынена ў 1963 годзе.

Як напісаў Дональд Трамп у сацыяльных сетках, у турме будуць утрымлівацца «найбольш бязлітасныя і жорсткія злачынцы Амерыкі». Амерыканскі лідар таксама дадаў, што ўстанова будзе «значна пашырана».

«Мы больш не будзем закладнікамі злачынцаў, бандытаў і суддзяў, якія баяцца выконваць сваю працу і дазваляюць нам высылаць злачынцаў, якія незаконна ўехалі ў нашу краіну. Аднаўленне працы АЛЬКАТРАС стане сімвалам Закона, Парадку і СПРАВЯДЛІВАСЦІ», — напісаў  прэзідэнт ЗША ў truthsocial.com.


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп загадаў аднавіць і зноў адкрыць турму  «Алькатрас»/ truthsocial.com/@realDonaldTrump/скрыншот Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп загадаў аднавіць і зноў адкрыць турму «Алькатрас»/ truthsocial.com/@realDonaldTrump/скрыншот

Вядомая турма была зачыненая, у тым ліку, з-за высокіх выдаткаў на ўтрыманне і сёння з'яўляецца турыстычнай славутасцю і музеем, якім адмініструе Служба нацыянальных паркаў.

Турма  «Алькатрас» вядомая з многіх фільмаў і кніг. Тут утрымліваліся небяспечныя злачынцы, адным з якіх быў бос мафіі Аль Капоне.



Паводле звестак агенцтва Associated Press, за 29 гадоў дзейнасці з турмы было здзейснена 14 спроб уцёкаў. Амаль усе уцекачы былі злоўлены або загінулі.

IAR/аз

Кандыдат у прэзідэнты Караль Наўроцкі сустрэўся з Дональдам Трампам

02.05.2025 08:24
Падчас пазнейшай сустрэчы з журналістамі кандыдат ад ПіС раскрытыкаваў палітыку польскага ўрада ў дачыненні да ЗША.

Дональд Трамп падпісаў распараджэнне аб спыненні фінансавання грамадскага радыё і тэлебачання

02.05.2025 10:43
Раней NPR і PBS заяўлялі, што спробы Трампа пазбавіць іх фінансавання парушаць працу асноўных медыя-паслуг і будуць мець «разбуральны ўплыў» на амерыканцаў.