Беларуская Служба

Сёння асобы, якія працуюць пры арганізацыі канклава, прынясуць прысягу аб захаванні таямніцы

05.05.2025 15:01
За парушэнне згаданай прысягі пагражае сур’ёзнае пакаранне ў выглядзе адлучэння ад Касцёла.
Выбары пераемніка Папы Францішка пачнуцца ў сераду ў Сікстынскай капелыPAP/EPA/ANGELO CARCONI

Сёння асобы, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі і правядзенні канклава, прынясуць прысягу аб захаванні таямніцы. Нагадваем, персанал, які працуе падчас правядзення канклаву, абавязаны захаваць таямніцу, дытычную ўсяго, што адбываецца ў Ватыкане ў тыя дні.

Цырымонія адбудзецца а 17:30. у Апостальскім палацы ў Паўлінскай капелы. Некалькі дзясяткаў святароў і свецкіх асоб, неабходны тэхнічны персанал, члены Швейцарскай гвардыі, кухары, медыцынскі персанал іг.д., дадуць клятву аб захаванні ў таямніцы ўсяго, што тычыцца канклава, у тым ліку вынікаў галасавання.



Акрамя таго, яны абавязваюцца не карыстацца ніякімі прыладамі для запісу. За парушэнне прысягі пагражае пакаранне ў выглядзе адлучэння ад Касцёла.

Сёння запланаваны дзве сесіі Генеральнай Кангрэгацыі кардыналаў. Як мяркуюць італьянскія СМІ, гэта сведчыць аб тым, што сярод кардыналаў ідзе жывая дыскусія аб будучыні Касцёла і аб тым, хто павінен яго ўзначаліць.

 

Выбары пераемніка Папы Францішка пачнуцца ў сераду ў Сікстынскай капелы. У іх бяруць удзел кардыналы-выбаршчыкі ва ўзросце да 80 гадоў. У цяперашні час у Калегіі кардыналаў 253 члены, з якіх 138 - выбаршчыкі.

IAR/аз

Канклаў. Рашэнне, якое паўплывае на лёс больш як мільярда вернікаў

27.04.2025 07:02
Пасля смерці папы Францішка погляд усяго каталіцкага свету звернуты да Рыма, дзе неўзабаве пачнецца канклаў.

Вядома, калі пачнецца выбар новага папы. Два папярэднія канклавы доўжыліся ўсяго два дні

28.04.2025 14:03
Канклаў пачнецца 7 мая. Рашэнне было прынята на закрытай сустрэчы кардыналаў

Перад канклавам пажарныя замантавалі комін на даху Сікстынскай капэлы (ФОТА)

02.05.2025 16:07
Менавіта з гэтай вежы пасля кожнага галасавання будзе ўздымацца дым, які паказвае, ці быў абраны новы Папа, ці не.