Над комінам на даху Сікстынскай капэлы з'явіўся белы дым. Гэта азначае, што кардыналы-выбарцы выбралі 267-га Папу і біскупа Рыма.
Вернікі на плошчы Святога Пятра пачулі «Habemus Papam». Новым Папам абраны амерыканец Роберт Прэво, які ўзяў імя Леў XIV.
Кардынал Роберт Прэво
Згодна з традыцыяй пра гэта абвясціў свету з лоджыі благаслаўленняў кардынал-дыякан з самым доўгім стажам француз Дамінік Мамбэрці.
Пасля свайго абрання новы Папа Рымскі пайшоў у пакой каля Сікстынскай капэлы, дзе яго чакаюць папскія мантыі. Гэта таксама магчымасць паразважаць, памаліцца і выказаць эмоцыі. Адсюль і назва «пакой слёз».
Звычайна гэта доўжыцца некалькі дзясяткаў хвілін, што дазваляе вернікам дабрацца да плошчы Святога Пятра. Там яны пачуюць першыя публічныя словы новага Папы і атрымаюць благаслаўленне.
ПР/юл