Венгрыя выслала дваіх украінскіх дыпламатаў з пасольства Украіны ў Будапешце, абвінаваціўшы іх у разведвальнай дзейнасці.
Міністр замежных спраў і гандлю Петэр Сійярта заявіў, што Будапешт больш не будзе пагаджацца на дзеянні Кіева, якія ачарняюць Венгрыю.
Паводле слоў палітыка, ва Украіне ўзмацняецца антывенгерская прапаганда. Петэр Сійярта падкрэсліў, што Венгрыя хоча міру і не дазволіць быць уцягнутай у вайну.
Раней Служба бяспекі Украіны заявіла аб ліквідацыі венгерскай шпіёнскай сеткі. Паводле інфармацыі УНІАН, нібыта ваенная разведка Венгрыі вяла агентурную дзейнасць на шкоду Украіне.
IAR/аз