Беларуская Служба

Галоўны прыз Канскага фестывалю атрымаў іранскі фільм «Простая выпадковасць»

25.05.2025 06:05
Галоўны прыз Канскага фестывалю атрымаў фільм «Простая выпадковасць» іранскага рэжысёра Джафара Панахі.
 ,      ()          .          .
Іранскі рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Джафар Панахі (злева) выступае пасля атрымання Залатой пальмавай галіны за фільм «Простая выпадковасць». На дугім плане — актрысы Жульет Бінош і Кейт Бланшэт.EPA/MOHAMMED BADRA/PAP

Журы пад старшынствам актрысы Жульет Бінош прысудзіла стужцы «Простая выпадковасць» «Залатую пальмавую галінку» — найважнейшы прыз у галоўным конкурсе гэтага прэстыжнага фестывалю. Рэжысёр фільма — вядомы кінарэжысёр Джафар Панахі — гадамі пераследуецца іранскім рэжымам.

«Мы тут з усімі, хто пакутуе — не па палітычных прычынах, а з-за патрэбы ў сардэчнасці, спачуванні і пяшчоце», — сказала яна.

Пасля атрымання ўзнагароды рэжысёр Джафар Панахі звярнуўся да іранскага грамадства. «Давайце адкінем убок усе нашы рознагалоссі. Няхай надыдзе час, калі ніхто не будзе казаць нам, як апранацца, як думаць і што забаронена», — сказаў уладальнік «Залатой пальмавай галіны».

«Простая выпадковасць» — гэта гісторыя пра іранскага механіка, які выпадкова сутыкаецца тварам да твару з чалавекам, у якім пазнае  свайго былога турэмнага ката.

У анатацыі да стужкі фільм быў апісаны як «злы, але ў той жа час смешны трылер аб тым, як можна адпомсціць рэпрэсіўнаму рэжыму».

Фільм адкрыта крытыкуе іранскі рэжым, які гадамі пераследуе рэжысёра Джафара Панахі. 64-гадовы рэжысёр быў асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі ў 2010 годзе.

Панахі гадамі не мог здымаць фільмы, яму забаранялі выязджаць з краіны. Два гады таму яго зноў адправілі ў турму, але вызвалілі пасля галадоўкі. «Простая выпадковасць» — адзінаццаты фільм у яго кар'еры.

Другую, найпрэстыжнейшую ўзнагароду Канскага фестывалю — Гран-пры — атрымала нарвежская пастаноўка «Сентыментальная каштоўнасць» Іаахіма Трыера. Прыз журы быў прысуджаны двум фільмам: іспанскаму роўд-муві «Сірат» і нямецкай гістарычнай драме «Гук падзення».

Таксама была ўручана спецыяльная ўзнагарода кітайскаму трылеру «Уваскрэсенне».

Дзве статуэткі атрымаў бразільскі фільм «Сакрэтны агент» — за лепшую рэжысуру Клебера Мендосы Філью і за лепшую акцёрскую працу Вагнера Моуры. За жаночую ролю была адзначаная французская актрыса Надзя Меліці. Узнагароду за найлепшы сцэнар прысудзілі братам Дардэн з Бельгіі.

IAR/вх