Беларуская Служба

ЕК пачала афіцыйнае расследаванне ў дачыненні да чатырох буйных парнаграфічных платформаў

27.05.2025 18:20
Расследаванні тычацца меркаваных парушэнняў палажэнняў Закона ЕС аб ​​лічбавых паслугах адносна абароны непаўналетніх.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Engin_Akyurt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Камісія абвінавачвае парнаграфічныя платформы ў адсутнасці эфектыўных механізмаў праверкі ўзросту, а таксама ў невыкананні адэкватных мер для абароны дзяцей ад доступу да парнаграфічнага кантэнту. Усе чатыры платформы, якія знаходзяцца пад следствам, кваліфікуюцца як так званыя вельмі буйныя інтэрнэт-платформы, якія прытрымліваюцца мадэрацыі кантэнту і абароны карыстальнікаў.

Паралельна з дзеяннямі, прынятымі супраць найбуйнейшых з іх, Еўрапейская камісія разам з дзяржавамі-членамі таксама ініцыявала скаардынаваныя дзеянні супраць меншых парнаграфічных вэб-сайтаў.

Абарона непаўналетніх у інтэрнэце была вызначана адным з прыярытэтаў Закона аб лічбавых паслугах. Падобныя працэдуры былі ўзбуджаны раней, сярод іншых, у дачыненні да Meta, TikTok і платформы X.

ав