27 траўня Рада ЕС афіцыйна зацвердзіла стварэнне новага абароннага фонду Security Action for Europe (SAFE) на суму 150 мільярдаў еўра.
Фонд будзе падтрымліваць краіны-члены, гатовыя інвеставаць у вытворчасць абароннай прадукцыі праз сумесныя закупкі, а таксама фінансаваць тэрміновыя і буйнамаштабныя інвестыцыі ў еўрапейскую абаронную прамысловасць і тэхналагічную базу.
Мэта SAFE — павялічыць вытворчыя магчымасці, забяспечыць наяўнасць неабходнай зброі і ліквідаваць недахопы ў абаронным патэнцыяле ЕС.
Акрамя таго, Украіна з самага пачатку будзе інтэграваная ў гэты інструмент праз уключэнне яе абароннай прамысловасці.
Фінансаванне будзе прадастаўляцца ў форме доўгатэрміновых крэдытаў на выгадных умовах. Абавязковая ўмова — удзел у агульных закупках з як мінімум дзвюма іншымі краінамі ЕС.
PAP/эж