Ізраіль у ноч на пятніцу пачаў наносіць удары па мэтах у Іране. Улады краіны заявілі, што атакі былі скіраваны на іранскую ядзерную праграму, і абвясцілі надзвычайнае становішча і мабілізацыю рэзервістаў у чаканні ўдараў у адказ з боку Тэгерана.
«Мы нанеслі ўдар па сэрцы іранскай ядзернай праграмы. Мы нацэліліся на галоўны аб'ект па ўзбагачэнні ўрана ў Натанзе. […] Мы таксама нанёс удар па сэрцы іранскай праграмы па стварэнні балістычных ракет», — заявіў у відэазвароце прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху, дадаўшы, што вайскоўцы таксама нанёс удар па іранскіх навукоўцах-ядзершчыках.
Паводле Нетаньяху, аперацыя «будзе працягвацца столькі дзён, колькі спатрэбіцца для ліквідацыі пагрозы» з боку Ірана.
Пазней стала вядома, што ў выніку ўдару загінулі камандуючы Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі ў Іране Хасейн Саламі, Ферэйдун Абасі, вучоны-ядзершчык і былы кіраўнік Арганізацыі па атамнай энергіі Ірана, а таксама начальнік Генштаба Ірана Махамед Багеры.
Пасля начнога нападу ВПС Ізраіля па тэрыторыі Ірана Ісламская Рэспубліка запусціла па Ізраілю больш за сотню дронаў. Па словах афіцыйнага прадстаўніка ЦАХАЛ Эфі Дэфрына, ізраільскія сістэмы СПА «працуюць для адбіцця гэтых нападаў».
PAP/IAR/BBC/эж