Беларуская Служба

ЕК: Смартфоны мусяць быць больш трывалымі

20.06.2025 15:08
Згодна з новымі правіламі, пасля васьмісот цыклаў зарадкі батарэя ў смартфонах павінна захоўваць 80 працэнтаў ад першапачатковай ёмістасці.
 -
Смартфоны - ілюстрацыйнае фотаshutterstock/Davide Angelini

Смартфоны, якія прадаюцца ў Еўрапейскім Саюзе, мусяць быць больш трывалымі і падлягаць рамонту

Сёння ўступілі ў сілу нарматыўныя акты ў гэтым пытанні. Іх мэта - забяспечыць грамадству эканомію выдаткаў і энергіі  – паведаміла Польскаму радыё прадстаўніца Еўракамісіі Леа Зубэр.


Згодна з новымі правіламі, пасля васьмісот цыклаў зарадкі батарэя ў смартфонах павінна захоўваць не менш за 80 працэнтаў ад першапачатковай ёмістасці.

Смартфоны павінны быць больш устойлівымі да падзення і драпін, лепш абаронены ад пылу і вады. А права на рамонт, як прапісана ў рэгламенце, заключаецца ў гарантыі наяўнасці запчастак на працягу сямі гадоў пасля заканчэння продажу дадзенай мадэлі.

У сваю чаргу абнаўленне аперацыйнай сістэмы павінна быць даступна не менш за пяць гадоў пасля заканчэння продажу.

IAR/яс