Чэхія прыпыніла разгляд 2 тыс. 250 заяў ад расіян аб прадастаўленні чэшскага грамадзянства пасля пачатку дзеяння закона Lex Ukrajina.
Пра гэта выданню Novinky паведаміла прадстаўніца МУС Чэхіі Гана Мала, інфармуе «Настоящее Время».
Закон Lex Ukrajinа не распаўсюджваецца толькі на невялікую колькасць расіян, якія прэтэндуюць на атрыманне грамадзянства. Сярод іх – людзі са статусам уцекача, дзеці да 15 гадоў, а таксама тыя, хто зрабіў уклад у развіццё Чэхіі ў галіне навукі і культуры.
Да разгляду заяў ад расіян чэшскія ўлады вернуцца пасля таго, як перастане дзейнічаць другі раздзел закону, які прадугледжвае часовую абарону для ўкраінскіх уцекачоў.
Норма распаўсюджваецца і на заявы, пададзеныя да ўступлення закону ў сілу – 11 лютага 2025 году.
вс