Беларуская Служба

Сітуацыя на Блізкім Усходзе будзе адной з тэм сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС

22.06.2025 11:16
Ірану нельга дазволіць стварыць ядзерную зброю.
 , - ,       , .
Дэвід Ламі, Жан-Ноэль Баро, Кая Калас і Ёган Вадэфуль у Жэневе, Швейцарыя.Фота: EPA/MARTIAL TREZZINI

Вярхоўная прадстаўніца Еўрапейскага Саюза па замежнай палітыцы заклікала вярнуцца за стол перамоў, каб зменшыць напружанасць на Блізкім Усходзе. Кая Калас пракаментавала бамбардзіроўкі, здзейсненыя Злучанымі Штатамі Амерыкі па аб’ектах, звязаных з іранскай ядзернай праграмай. Гэта, па яе словах, азначае далучэнне ЗША да вайны Ізраіля з Іранам.

Адначасова кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі падкрэсліла: Ірану нельга дазволіць стварыць ядзерную зброю.

«Гэта было б пагрозай для міжнароднай бяспекі. Заклікаю ўсе бакі адступіць, вярнуцца да перамоў, каб прадухіліць далейшую эскалацыю», — напісала яна на партале X.

Калас таксама паведаміла, што сітуацыя на Блізкім Усходзе будзе адной з тэм сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС, якая была запланаваная раней і адбудзецца заўтра ў Бруселі.

IAR/нг

ЗША ўступілі ў вайну Ізраіля з Іранам, наносячы ўдары па іранскіх стратэгічных аб'ектах

22.06.2025 08:30
Дональд Трамп заявіў, што ўдары прынеслі выдатны поспех.