Беларуская Служба

«Гістарычная падзея». Кіраўнік Пентагона расказаў пра тое, як рыхтавалася атака на Іран

22.06.2025 17:02
Іран заявіў, што пакідае за сабой права на ўсе варыянты абароны.
       ( ), - .. ()      ( )   .
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп з Пітам Хегсэтам (першы справа), віцэ-прэзідэнтам Дж.Д.Вэнсам (злева) і дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа (другі справа) у Белым доме.Фота: PAP/EPA/Carlos Barria / POOL

Атака ЗША на Іран планавалася цягам некалькіх месяцаў — паведаміў дырэктар Пентагона Піт Хегсэт ( Peter Hegseth). Менавіта дакладная падрыхтоўка зрабіла аперацыю ЗША «гістарычнай», — адзначыў ён.

— Гэты план патрабаваў месяцаў, тыдняў, каб заняць пазіцыі і падрыхтавацца. Каб мы маглі быць гатовыя, калі паступіць званок ад Прэзідэнта. Гэта патрабавала вялікай дакладнасці, адцягнення ўвагі і захавання найвышэйшага аператыўнага сакрэту. Нашы бамбавікі кружылі вакол аб’ектаў і пакідалі паветраную прастору, а свет нічога не ведаў. У дадзеным сэнсе — гэта была гістарычная падзея.

ЗША атакавалі тры іранскія аб'екты, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы ядзернай бомбы.

Іран пакідае за сабой права на ўсе варыянты абароны, - заявіў міністр замежных спраў дзяржавы Абас Аракчы. Ён дадаў, што Тэгеран не можа вярнуцца да дыпламатычных крокаў, бо падвяргаецца нападкам з боку Ізраіля і ЗША. Заўтра Іран правядзе кансультацыі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

IAR/нг

ЗША ўступілі ў вайну Ізраіля з Іранам, наносячы ўдары па іранскіх стратэгічных аб'ектах

22.06.2025 08:30
Дональд Трамп заявіў, што ўдары прынеслі выдатны поспех.

Сітуацыя на Блізкім Усходзе будзе адной з тэм сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС

22.06.2025 11:16
Ірану нельга дазволіць стварыць ядзерную зброю.