Падчас візіту ў Вялікабрытанію прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі быў прыняты каралём Чарльзам ІІІ.
«Падчас аўдыенцыі кіраўнік дзяржавы падзякаваў Яго Вялікасці, каралеўскай сям'і і ўсім брытанцам за падтрымку ўкраінскага народа ва ўмовах поўнамаштабнай расійскай агрэсіі», – паведаміў Офіс прэзідэнта Украіны.
Гэта ўжо трэцяя сустрэча прэзідэнта Украіны з брытанскім манархам у бягучым годзе. Яна стала чарговым жэстам падтрымкі Украіны з боку караля Чарльза і Вялікабрытаніі, гаворыцца ў паведамленні.
23 чэрвеня, у панядзелак, Уладзімір Зяленскі прыбыў з візітам у Вялікабрытанію, дзе правядзе шэраг важных сустрэч. Сам кіраўнік Украіны паведаміў, што будзе абмяркоўвацца ўзмацненне ціску на Расію.
вс