Беларуская Служба

Грузінскі рэжым арыштаваў наступных дваіх лідараў апазіцыі

24.06.2025 14:15
Антыўрадавыя пратэсты ў Грузіі працягваюцца з лістапада.
  i
Дзяржаўны сцяг ГрузiіPeggy/pixabay.com/CC0 Public Domain

Грузінская паліцыя затрымала трох лідараў апазіцыі. Тбіліскі суд пастанавіў, што Мамука Хазарадзэ і Бадры Джапарыдзэ з партыі «Лело – Моцная Грузія» і Зураб Джапарыдзэ з партыі «Гірчы» павінны быць арыштаваныя за нез'яўленне на допытах, якія праводзіла парламенцкая следчая камісія.

Пасля мінулагодніх фальсіфікаваных парламенцкіх выбараў кіруючая партыя «Грузінская мара» абмяжоўвае правы грамадзян і рэпрэсуе апазіцыю. Сярод іншага, пасля хвалі пратэстаў яна стварыла парламенцкую камісію па расследаванні меркаваных злоўжыванняў папярэдняга ўрада.

Трое лідараў дзвюх найбольш актыўных апазіцыйных партый на допыт па гэтай справе не зʼявіліся. Суд асудзіў Мамуку Хазарадзэ і Бадры Джапарыдзэ на 8 месяцаў пазбаўлення волі і забараніў ім займаць дзяржаўныя пасады на працягу двух гадоў. Абодвух затрымала паліцыя ў іх офісе ў Тбілісі і адправіла ў турму.

Зураб Джапарыдзэ ўжо раней быў асуджаны на 7 месяцаў пазбаўлення волі.

Прыхільнікі абедзвюх апазіцыйных партый пратэставалі супраць дзеянняў рэжыму. Да іх далучылася былая прэзідэнтка Грузіі Саломе Зурабішвілі.

Антыўрадавыя пратэсты ў Грузіі працягваюцца з лістапада. Дэманстранты патрабуюць паўтору парламенцкіх выбараў і аднаўлення працэсу еўрапейскай інтэграцыі.

ІAR/аз

Грузія зноў вяртаецца на аўтарытарны шлях развіцця

28.10.2024 15:15
У Грузіі адбыліся парламенцкія выбары, перамогу на якіх па інфармацыі Цэнтрывыбаркама краіны атрымала кіроўная партыя «Грузінская мара».