Беларуская Служба

Дональд Трамп пра парушэнне перамір'я: Ізраілю трэба супакоіцца

24.06.2025 16:20
Амерыканскі прэзідэнт пацвердзіў, што абедзве краіны парушылі рэжым спынення агню.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп PAP/EPA/JIM LO SCALZO

І Ізраіль і Іран парушылі перамірʼе, абвешчанае амерыканскім прэзідэнтам мінулай ноччу і пацверджанае абедзвюма канфліктуючымі дзяржавамі. Усхваляваны Дональд Трамп пракаментаваў неспакойную раніцу на Блізкім Усходзе і ўзаемную напружанасць паміж Тэль-Авівам і Тэгеранам.

Выходзячы з Белага дома, лідар ЗША заявіў, што Ізраілю трэба супакоіцца. «Як толькі мы заключылі дамову, Ізраіль пачаў атаку, якой я ніколі раней не бачыў», – прызнаў Дональд Трамп.

Ён дадаў, што абедзве краіны так доўга і так люта ваююць адна з адной, што не ведаюць, што робяць.

Паводле Ізраіля, першым пагадненне парушыў Іран. Хоць большая частка іранскіх ракет была перахоплена, то адна дасягнула горада Беэр-Шэва, дзе загінулі людзі. У адказ Ізраіль атакаваў мэты вакол Тэгерана.

ІAR/аз

Канфлікт на Блізкім Усходзе будзе дамінаваць на саміце НАТА – эксперт

24.06.2025 09:44
Хоць асноўнай тэмай саміту альянсу павінны быць выдаткі на абарону, то на сустрэчы дамінаваць будзе эскалацыя канфлікту на Блізкім Усходзе.